Максім Знак стаў ляўрэатам прэміі Цэнтру Вацлава Гаўла

Максім Знак. Архіўнае фота

Прэмія Disturbing the Peace штогод уганароўвае «аўтараў, якія, як і Вацлаў Гавэл, выяўляюць адданасьць правам чалавека і зьведалі перасьлед за свае перакананьні».

Цэнтар Вацлава Гаўла ў Нью-Ёрку прысудзіў прэмію Disturbing the Peace беларускаму праўніку і палітзьняволенаму Максіму Знаку. Пра гэта абвешчана 8 жніўня на сайце арганізацыі.

Максім Знак — адзін з лідэраў перадвыбарчага штабу Віктара Бабарыкі, асуджаны ў Беларусі на 10 гадоў зьняволеньня паводле палітычна матываванага абвінавачаньня. Ён прызнаны праваабаронцамі палітвязьнем і з 2021 году знаходзіцца за кратамі.

У заяве Цэнтру Вацлава Гаўла ідзецца, што Знак стаў «сымбалем інтэлектуальнага супраціву», а ягоная кніга турэмных апавяданьняў «Зэкамерон» «стала сьведчаньнем сілы літаратуры за кратамі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Прапаноўваў два блёкі Winston, каб перадалі Знаку ліст». Былы палітвязень Дзьмітры Міхайлаў — пра Максіма Знака