Да гадавіны выбараў 2020 году на АНТ выйшаў сюжэт, дзе Ціханоўскую абвінавацілі ў атрыманьні грошай ад прадстаўнікоў Лукашэнкі, а Латушку – у намеры падпаліць штаб аб’яднанай апазыцыі. Свабода распытала палітыкаў пра ўражаньні ад стужкі.
Вечарам 6 жніўня на дзяржаўным тэлеканале АНТ паказалі фільм, які закліканы быў дыскрэдытаваць апазыцыю. Ці ўдалося? Амаль усё паказанае ўлады раней ужо агучвалі. І вельмі шмат нестыковак, якія паказваюць самую ўладу ня ў лепшым выглядзе.
У Музэі Вольнай Беларусі ў Варшаве адкрылася выстава «Застацца / Zostać», прысьвечаная памяці мастака Алеся Пушкіна, якому 6 жніўня споўнілася б 60 гадоў. На ёй экспануюцца карціны, інсталяцыі і скульптуры сучасных беларускіх творцаў.
Як выявілася, ідэя круглага стала паміж беларускімі ўладамі і дэмакратычнымі сіламі пакуль ня мае дэтальнага канцэпту і выглядае як прыгожая мара. Піша палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
Усё часьцей удзельнікам пратэстаў 2020 года прызначаюць «хатнюю хімію». Ці нашмат гэтае пакараньне мякчэйшае за рэальную калёнію, Свабода высьвятляла з самімі «хімікамі» і юрыстамі.
Філёзафка Тацяна Шчытцова, аўтарка новай кнігі «Салідарнасьць узрушаных», тлумачыць, якія новыя якасьці набыло беларускае грамадзтва ў 2020 годзе, актуалізуе панятак «дэкалянізацыя» і дае свой адказ на пытаньне, ці пацярпела паразу беларуская рэвалюцыя.
Беларусы распрацавалі мабільны мэдычны дапаможнік Doctorina, які можа кансультаваць у пытаньнях здароўя, у тым ліку па-беларуску. Цяпер ён даступны для iOS і для Android. Адзін з каманды — доктар Станіслаў Салавей, ён выконвае ў гэтым праекце ролю дасьледніка.
Беларусь стала найбуйнейшым пакупніком расейскай сьвініны, хоць раней сама пастаўляла гэты прадукт у Расею. Разьбіраемся, ці вырастуць праз гэта цэны і ці магчымы дэфіцыт мяса.
Увесну 2025 году Беларусь апынулася ў цэнтры кліматычнай анамаліі. Пасьля найцяплейшага за ўсю гісторыю мэтэаназіраньняў студзеня прыйшлі рэзкія пахаладаньні, замаразкі, марудная вясна і зрыў сельскагаспадарчага сэзону.
Крыштап Монвід Дарагастайскі — ня толькі дзяржаўны дзяяч, ваяр, навуковец, але і выбітны знаўца коней. Ушануйма 410-ю гадавіну сьмерці К. М. Дарагастайскага моўным тэстам на тэму ягонага захапленьня.
Складваецца ўражаньне, што Пуцін выклікаў Лукашэнку ў Валаам для псыхатэрапіі. Яму патрэбная псыхалягічная падтрымка перад тым, як уступіць у новы зацяжны канфлікт з ЗША. Усе дыктатары — адзінокія людзі. Прычым, у адносінах Лукашэнкі і Пуціна адбываецца ўзаемная псыхатэрапія.
У Менску зарабляюць у 1,5 раза больш, чым у Віцебскай вобласьці. Чаму заробкі ў Беларусі так адрозьніваюцца і што зрабіць, каб гэта выправіць.
Навошта Лукашэнка зноў паехаў да Пуціна ў Расею? Ці сапраўды Лукашэнка быў гатовы вызваліць некалькі тысячаў палітвязьняў? Што вядома пра прадстаўніка Лукашэнкі на перамовах паміж уладамі Беларусі і ЗША? Ці рэалістычная ідэя круглага стала паміж уладай і апазыцыяй пра пасярэдніцтве ЗША?
Чаму баявыя дроны сталі падаць на Беларусь зь ліпеня 2024 году? Як далёка можа праляцець дрон, якому сродкамі радыёэлектроннай барацьбы пашкодзілі сыстэму кіраваньня? Чаму беларуская супрацьпаветраная абарона ня зьнішчыла дрон, які ўпаў на Менск, далёка на падлёце да сталіцы?
Беларус Андрэй Саром і расеец Аляксей Бачынскі разам 15 гадоў. Яны расказваюць, што цяпер перажываюць адзін з самых складаных пэрыядаў, бо ў эміграцыі аднаму зь іх адмовілі ў легалізацыі, а другому ўхвалілі заяўку на яе.
1 жніўня 1937 году ў двары менскай унутранай турмы НКВД, вядомай як «амэрыканка», супрацоўнікі карных органаў разьвялі вялізнае вогнішча і спалілі дзясяткі тысяч беларускіх рукапісаў.
Кіраўнік Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі крытычна камэнтуе ідэю круглага стала паміж уладай і апазыцыяй, тлумачыць, чаму менскаму рэжыму не патрэбныя перамовы з дэмакратычнымі сіламі і што рэальна могуць абмяркоўваць Менск і Вашынгтон
Беларусы ў Польшчы вымушаныя чакаць дазволаў на жыхарства і польскіх праязных дакумэнтаў для іншаземцаў больш за год. Жыць бязь дзейных дакумэнтаў некамфортна. Узьнікаюць праблемы з уладкаваньнем на працу, іншыя нязручнасьці. Разьбіраліся ў праблеме з адмыслоўцамі, паслухалі гісторыі людзей.
Палітыкі ў Эўразьвязе ўздыхнулі з палёгкай пасьля таго, як прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі зьмяніў сваю пазыцыю наконт заканадаўства, якое абмяжоўвала незалежнасьць двух ключавых антыкарупцыйных ведамстваў.
Вайна ў выглядзе падаючых дронаў з выбухоўкай прыйшла ў Менску. Ці рыхтуюць такім чынам Беларусь да ўдзелу ў агрэсіі супраць суседніх дзяржаваў, у тым ліку чальцоў NATO? Ці гатовая супрацьпаветраная абарона Беларусі да барацьбы з дронамі?
Нядаўняе апытаньне ў Румыніі паказвае надзвычай высокі ўзровень сымпатыяў да колішняга дыктатара Нікаляе Чаўшэску. Румынская навука элітам — расчараваньне народаў у іх спараджае сымпатыі да змрочных пэрсанажаў мінулага, што ў сваю чаргу мае палітычныя наступствы сёньня.
Супрацьпаветраная абарона Беларусі дрэнна гатовая да барацьбы з дронамі. І разьмяшчэньне тут расейскай ядзернай зброі і ракетнага комплексу «Арэшнік» мала дапаможа вырашыць гэтую праблему.
Расейскі «Аэрофлот» другі дзень працягвае адмяняць рэйсы пасьля хакерскага нападу беларускіх Кібэрпартызанаў і пра-украінскай хакерскай групы Silent Crow. «Слава Україні! Жыве Беларусь!», так завяршылі сваё пасланьне хакеры.
Цяпер найбольш значныя «забароненыя для палётаў» зоны зьяўляюцца ў выніку рэзкага росту ваенных рызык і поўнага закрыцьця паветранай прасторы рознымі краінамі ўва ўсім сьвеце.
У Беларусі зноў узяліся рэгуляваць працу экскурсаводаў — ад іх патрабуюць «укараняць кірункі ідэалягічнай працы ў сваёй прафэсійнай дзейнасьці». Пагаварылі зь беларусамі, якія ўладкаваліся гідамі ў Польшчы і Літве, пра адрозьненьні гэтай працы ў Беларусі і ў суседніх краінах.
ЗША і ЭЗ ледзьве пазьбеглі паўнавартаснай гандлёвай вайны пасьля рамачнага пагадненьня, дасягнутага ў Шатляндыі 27 ліпеня.
У размове з Свабодай авіяцыйны экспэрт, кандыдат тэхнічных навук тлумачыць, што такое плян «Ковёр», ці могуць расейскія вайскоўцы зноў пераблытаць цывільны самалёт з украінскім бесьпілётнікам і чаму паветраную прастору над эўрапейскай часткай Расеі ўвогуле варта закрыць.
Мы сустрэліся ў Беларускай Майстроўні на пачатку 1980-х гадоў. Майстроўня была першым беларускім публічным аб’яднаньнем, у тагачаснай кваліфікацыі — «нефармалы». Сама атмасфэра там была сапраўды нефармальнай і хутка збліжала людзей на глебе цікавасьці да беларушчыны.
«Я зразумеў, што гэта Менск, толькі з адной простай прычыны: у 2021 годзе я жыў у доме за 200 мэтраў ад будынка КДБ. І я пазнаў: гэтыя чайкі бясконцыя, гэтыя альбатросы крычаць, і каталіцкі сабор…».
У папраўчай калёніі № 3 сядзяць некалькі беларускіх палітвязьняў. Адзін з самых вядомых — гэта адвакат Максім Знак. Пра яго няма зусім ніякіх зьвестак ужо некалькі гадоў. Верагодна, што з 2022 году і дагэтуль Максім знаходзіцца ў ПКТ — памяшканьні камэрнага тыпу.
Наколькі ўстойлівыя беларуская культура і беларуская нацыянальная сьвядомасьць? Ці магчымая іх перамога ў процістаяньні расейскай культуры і таму, што сёньня называецца «русский мир»? Ці можа беларуская ідэнтычнасьць зьнікнуць цалкам?
Грыбны квас, крупнік, грыбы з капустай і проста лісічкі з бульбай. У беларускай традыцыі збор грыбоў — асобны рытуал. Чаму так атрымалася, якія стравы з грыбоў гатавалі стагодзьдзі таму і якія рэцэпты захаваліся.
Лукашэнка зноў даручыў знайсьці нафту ў Беларусі. Генэральны штаб прапануе правесьці сумесныя вучэньні з Расеяй ля межаў з Літвой і Польшчай. А заявы Сяргея Ціханоўскага выклікалі рэзананс у літоўскім грамадзтве.
Раней сілавікі ўсяляк дэманстравалі сваю брутальнасьць у змаганьні з палітычнымі праціўнікамі. Уся рабілася дзеля застрашэньня грамадзтва. Цяпер тактыка памянялася. Улады імкнуцца прыхаваць маштаб рэпрэсій. Амаль зьніклі пакаянныя відэа, у судах засакрэцілі інфармацыю пра «палітычныя» працэсы.
У Злучаных Штатах на 93-м годзе пайшоў з жыцьця Вячка Станкевіч, адзін з найстарэйшых актывістаў беларускай дыяспары ў Амэрыцы, радны БНР, колішні дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода. Успамінамі пра Вячку Станкевіча дзеляцца тыя, хто зь ім працаваў і ведаў яго.
Старшы навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру BEROC, эканаміст Зьміцер Крук дае прагноз, якой будзе ў Беларусі інфляцыя, аналізуе, чаму дэфіцыт гандлю пакуль моцна не ўплывае на курс рубля, і як запавольваньне расейскай эканомікі паўплывае на беларускі экспарт.
Аграрны сэктар Беларусі за першае паўгодзьдзе прасеў на 2,7% адносна мінулага году. Прабуксоўвае як жывёлагадоўля, так і расьлінаводзтва. Чаму так адбываецца.
Дзьмітры Міхайлаў, грамадзянін Латвіі, правёў у беларускай турме тры з паловай гады за свае выказваньні ў закрытым чаце ў адным з мэсэнджэраў. Яго пакаралі 4 гадамі калёніі за «абразу Лукашэнкі», «заклікі да дзеяньняў супраць нацыянальнай бясьпекі» і «распальваньне варажнечы».
Міністэрства замежных спраў Чэхіі адкрыла ў цэнтры Прагі публічную выставу пад назвай «Палітычныя вязьні з Расеі, Беларусі і Ўкраіны».
Кіраўнік МЗС Літвы ня бачыць падставы для ануляваньня акрэдытацыі Прадстаўніцтва беларускай дэмакратыі ў Вільні, пра што хадайнічаў дэпутат літоўскага Сейму. Сяргей Ціханоўскі апраўдваецца перад літоўцамі за сваю заяву пра стварэньне «астравоў для Беларусі» за мяжой.
Калі сапраўды неабходна забіваць мядзьведзя? Колькіх людзей забілі мядзьведзі ў Беларусі? Пра што сьведчаць фатаздымкі зь мёртвымі мядзьведзямі? І якая практыка ў іншых краінах? Адказваем на пытаньні пра дазвол паляваць на мядзьведзя ў Беларусі.
24 ліпеня споўнілася б 75 гадоў Генадзю Грушавому — філёзафу, грамадзкаму дзеячу, які стварыў фонд «Дзецям Чарнобыля» і вывез сотні тысяч беларускіх дзяцей на аздараўленьне за мяжу, а сам памёр ад лейкеміі 28 студзеня 2014 году. Узгадалі, якім ён быў.
У Эўропе пачасьціліся тэракты, сьляды ад якіх вядуць у Расею, да выкананьня прыцягваюць моладзь, паведамляе «Настоящее время».
Задачу стварэньня эфэктыўных гаспадарчых мэханізмаў у краіне Лукашэнка і ня ставіць. Пры вырашэньні эканамічных пытаньняў галоўнае для яго — палітычная мэтазгоднасьць. Дзяржаўная палітыка ў галіне эканомікі падпарадкаваная задачы выжываньня рэжыму.
Фонд BySol паведаміў пра эвакуацыю Мікіты Лосіка, якога асудзілі на 3 гады «хіміі» па справе «Беларускага Гаюна». Мікіта зараз у бясьпецы ў эўрапейскай краіне. У размове са Свабодай ён расказаў пра тое, чаму вырашыў адправіць фота расейскай вайсковай тэхнікі «Беларускаму Гаюну».
Кіраўніка фонду BYSOL Андрэя Стрыжака абвінавацілі ў рассылцы беларускім актывісткам і праваабаронцам дыкпікаў. Ці адэкватная рэакцыя дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасьці на скандал?
Дырэктар дасьледчых праграмаў Усходняга суседзтва і Расеі ў Фінскім інстытуце міжнародных дачыненьняў Аркадзь Мошэс аналізуе цяперашнюю стратэгію Эўразьвязу, выказвае нязгоду з тым, што палітыка ЗША ў дачыненьні да менскага рэжыму зьмянілася, і заяўляе, што адарваць Лукашэнку ад Расеі немагчыма.
Загрузіць яшчэ