Лінкі ўнівэрсальнага доступу
Перайсьці да галоўнага зьместу
Перайсьці да галоўнай навігацыі
Перайсьці да пошуку
Навіны
Усе навіны
Відэа і фота
Людзі
Палітыка
Эканоміка
Вайна
Беларусы на вайне
Палітвязьні
Культура
Каляндар
Толькі на свабодзе
Блогі
ГІСТОРЫЯ НА СВАБОДЗЕ
падкасты
Тэсты
Кнігі
Аўдыёкнігі
PREMIUM
МОВА
НА ХВАЛЯХ СВАБОДЫ
Сувязь
Абысьці блякаваньне
Падзяліцца інфармацыяй
Эмэйл-рассылка
ПАДПІСАЦЦА
RSS
падкасты
facebook
twitter
Сачыце за абнаўленьнямі
Усе сайты РС/РСЭ
Шукаць
РАССЫЛКА
НАВІНЫ
Шукаць
Папярэдняя старонка
Наступная старонка
Гарачыя навіны!
Людзі
Тыдзень у фатаздымках, 4—11 красавіка
11 красавік 2009, 23:07
Тыдзень у фатаздымках, 4—11 красавіка
Друкаваць
Беларускія падзеі ў фатаздымках, 4—11 красавіка 2009 году.
4 красавіка, субота
У Горадні 4 красавіка ўпершыню адбыўся вулічны крыжовы шлях. Каталіцкая моладзь паказала біблейскую гісторыю аб узыходжаньні Хрыста на Галгофу, які нес на сьпіне крыж, быў укрыжаваны, а затым зьняты з крыжа.
5 красавіка, нядзеля
Каталікі ў Беларусі й сьвеце сьвяткавалі Вербную нядзелю.
6 красавіка, панядзелак
Прэм’ер-міністар зямлі Брандэнбург ФРН Матыяс Плацэк наведаў Беларусь.
У гомельскай краме “Бярозка” за зачыненымі дзьвярыма абвясьцілі страйк пяцёра тамтэйшых працаўніц.
У Горадні адбылася сустрэча з Захарам Шыбекам, які прадставіў сваю кнігу “Гарадзкая цывілізацыя: Беларусь і сьвет”.
7 красавіка, аўторак
Офіс руху “За свабоду” застаўся бяз мэблі і аргтэхнікі. Судовыя выканаўцы забралі ўсю маёмасьць згодна з пастановай суду Першамайскага раёну Менску.
У Гомельскім абласным судзе распачата слуханьне гучнай крымінальнай справы па факце забойства аднавяскоўцамі жыхара вёскі Пухавічы Жыткавіцкага раёну Мікалая Макарэвіча.
У менскай арт-галерэі “Падземка” адчынілася першая пэрсанальная мастацкая выстава Адама Глобуса. Літаратар і кнігавыдавец прымеркаваў гэтую падзею да выхаду сваёй новай кнігі “PLAY.BY”.
У сядзібе Партыі БНФ адбылася прэзэнтацыя фільму “Права выбіраць”, зробленага ўласнымі намаганьнямі актывістаў моладзевага руху.
Пасол Літвы Эдмінас Багдонас
Яўген Калмыкоў і Павал Булатнікаў
Гедрус Клімкявічус
12 — 14 чэрвеня на беларускай-літоўскай мяжы, каля Нарвіліскага замку будзе праходзіць трэці Міжнародны фэстываль музыкі і мастацтва “Be2gether”. У літоўскай амбасадзе ў Менску адбылася прэзэнтацыя імпрэзы.
У Менску прайшлі імпрэзы ў памяць пра Генадзя Карпенку
9 красавіка, чацьвер
У Горадні адчынілася выстава гарадзенскіх велікодных паштовак.
Віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік скончыў знаёмства са справай, распачатай супраць яго абласной управай КДБ. У хуткім часе дакумэнты будуць перададзеныя ў пракуратуру, а пасьля — у суд. Сваёй віны ні ў распальваньні міжнацыянальнай варожасьці, ні ў паклёпе на прэзыдэнта праваабаронца па-ранейшаму не прызнае.
10 красавіка, пятніца
Асамблеі няўрадавых дэмакратычных аб’яднаньняў адмовілі ў рэгістрацыі. Сябры працоўнай групы дзеля стварэньня Асамблеі назвалі адмову Мін’юсту “палітычна матываванай”. На фота — Юры Чавусаў і Сяргей Мацкевіч
У Менску ў памяшканьні Беларускага ПЭН-цэнтру адбылася прэзэнтацыя кнігі Барыса Клейна “Недосказанное. Имена”.
Стартавалі дзясятыя па ліку курсы ды-джэяў адраджэньня. Курс пачынаецца вызначэньнем асабістага беларускага IQ з дапамогай гадзіннага тэсту на 100 пытаньняў з усіх сфэраў.
11 красавіка, субота
Былыя вязьні, якія сабраліся каля абэліску ў памяць закатаваных суграмадзян, што ў канцы вуліцы Цітова ў Віцебску, абураліся будоўляй жылых дамоў на месцы канцлягера.
У Гомелі рэспубліканскі суботнік ладзіўся ў зьвязку з днём цьвярозасьці.
Яшчэ на гэтую тэму
Тыдзень у фатаздымках, 29 сакавіка—4 красавіка
Тыдзень у фатаздымках, 22—28 сакавіка
Тыдзень у фатаздымках, 15—21 сакавіка
Тыдзень у фатаздымках, 8—14 сакавіка
Тыдзень у фатаздымках, 1 — 7 сакавіка
Апошнія навіны
21:51
Лукашэнка заявіў, што «не плянуе» балятавацца на наступных выбарах
20:18
Супрацоўнікі МУС зьбіраюць генэтычны матэрыял сваякоў палітэмігрантаў — праваабаронцы
19:50
Рада Эўразьвязу ўхваліла выдзяленьне Ўкраіне 3,2 млрд эўра дапамогі
19:01
Тыдзень пасьля сустрэчы Лукашэнка і Пуцін зноў пагаварылі па тэлефоне
усе навіны за дзень >
ЗА КРАТАМІ
БО ЖУРНАЛІСТЫ
Мультымэдыя
Што за 5 гадоў з абяцанага выканалі ўлады
Мультымэдыя
Былы палітзьняволены латыш Дзьмітры Міхайлаў пра беларускія сыркі, турму і дэпартацыю
Мультымэдыя
Ціханоўскі, беларуская нафта і вучэньні з Расеяй — вынікі тыдня з Валерам Карбалевічам
больш відэа і фота
Самае папулярнае
1
Прапагандысты паказалі відэа, каб скампрамэтаваць Ціханоўскую. Яна патлумачыла, адкуль узяўся канвэрт з грашыма
2
Замест кампрамату на апазыцыю — самавыкрыцьцё ўладаў. Карбалевіч аб прапагандысцкім фільме
3
Замежныя паездкі, пашпарт прыкрыцьця. Што вядома пра супрацоўніка КДБ, чые грошы, як мяркуецца, далі Ціханоўскай у жніўні 2020 году
4
«Кінулі не радзіму, а кінулі мяне». Як жывуць беларусы, чые дзеці зьехалі зь Беларусі пасьля 2020 году
5
Карціна, напісаная крывёй, і апошні пэрформанс за кратамі: гісторыя мастака Алеся Пушкіна
XS
SM
MD
LG