У Музэі Вольнай Беларусі ў Варшаве адкрылася выстава «Застацца / Zostać», прысьвечаная памяці мастака Алеся Пушкіна, якому 6 жніўня споўнілася б 60 гадоў. На ёй экспануюцца карціны, інсталяцыі і скульптуры сучасных беларускіх творцаў.
У нарадзе з Аляксандрам Лукашэнкам узялі ўдзел сакратар Савета бясьпекі Аляксандар Вальфовіч, старшыня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Іван Тэртэль, генэральны пракурор Андрэй Швед, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Сергяенка і кіраўнік апарату Савета міністраў Валер Вакульчык.
У Службе вонкавай выведкі Ўкраіны мяркуюць, што ўнесеныя на разгляд Палаты прадстаўнікоў зьмены ў законах аб запэўненьні вайсковай бясьпекі і абароны радыкальна зьменяць падыходы да бясьпекі, а беларуская армія атрымае шырэйшыя паўнамоцтвы, у тым ліку на дзеяньні ўнутры краіны.
Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі будзе супрацоўнічаць з двума навуковымі інстытутамі Кітаю — Інстытутам аўтаматызацыі і І Інстытутам штучнага інтэлекту, оптыкі і электронікі Паўночна-Заходняга політэхнічнага ўнівэрсытэту Кітаю.
Што з сваіх перадвыбарных абяцаньняў у 2020 годзе выканаў Лукашэнка? Як вядома, абяцанага чакаюць тры гады. Ня будзем чапляцца, хай будзе нават пяць гадоў. Журналіст Дзьмітры Гурневіч тлумачыць, што ня так з абяцаньнямі Лукашэнкі.
У студзені–ліпені 2025 году насельніцтва Беларусі стала чыстым прадаўцом замежнай валюты, як сьведчаць зьвесткі Нацыянальнага банку.
Летась у чэрвені, верасьні і кастрычніку мытня Румыніі затрымала 10 грузавікоў зь беларускай прадукцыяй падвойнага прызначэньня. Цяпер у судзе разглядаюць крымінальную справу аб фальсыфікацыі дакумэнтаў.
У Міністэрстве замежных справаў Беларусі пацьвердзілі факт гібелі грамадзянкі Беларусі ў часе сплаву па рацэ ў Тункінскім раёне Буратыі.
Расея пасьля сустрэчы адмысловага пасланца прэзыдэнта ЗША Стыва Ўіткафа з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным узмацніла ўдары па Ўкраіне.
На капэрце зь нібыта 15 тысячамі эўра, паказанай у прапагандысцкім фільме беларускай дзяржаўнай тэлевізіі, надрукавана прозьвішча з ініцыяламі. Яно можа належаць канкрэтнаму чалавеку.
Маніторынгавая місія Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі (МАГАТЭ, IAEA) паведаміла пра артылерыйскі абстрэл у непасрэднай блізкасьці да пляцоўкі Запароскай АЭС у той час, калі прадстаўнікі місіі праводзілі агляд сховішча сухога адпрацаванага паліва ЗАЭС.
Падзеі 7 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У дзяржаўнай тэлевізіі 6 жніўня паказалі сюжэт пра тое, як начальнік Апэратыўна-аналітычнага цэнтру пры прэзыдэнту Беларусі (ААЦ) перадаў Ціханоўскай скрутак перад яе выездам зь Беларусі ў жніўні 2020 году. Сьцьвярджаецца, што там нібыта былі грошы, але што дакладна знаходзілася ўнутры, не відаць.
У ваколіцах Віцебску падчас дарожных работ знайшлі добра захаваны бівень маманта. Яго адправяць у экспазыцыю новага Нацыянальнага гістарычнага музэю Беларусі.
З агульнага: вайна павінна скончыцца.
Польскія памежнікі затрымліваюць беларусаў, што скарысталіся «ілжывым транзытам», і дастаўляюць у суд, які вырашае, ці будуць яны чакаць вынікаў разгляду просьбы аб міжнароднай абароне ў закрытым лягеры для ўцекачоў, паведаміў «Позірку» праваабаронца Раман Кісьляк.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у сераду выдаў указ аб увядзеньні дадатковай пошліны ў 25% на імпарт тавараў з Індыі, заявіўшы, што краіна наўпрост ці ўскосна імпартуе расейскую нафту.
Як выявілася, ідэя круглага стала паміж беларускімі ўладамі і дэмакратычнымі сіламі пакуль ня мае дэтальнага канцэпту і выглядае як прыгожая мара. Піша палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
Новае дасьледаваньне паказала, што ChatGPT можа выдаваць небясьпечную інфармацыю падлеткам, нават калі яны не хаваюць, што ім усяго 13 гадоў.
Гісторык, спэцыяліст у генэалёгіі Юры Снапкоўскі знайшоў дэталі радаводу Алеся Пушкіна. Пасьля вывучэньня архіўных дакумэнтаў яму ўдалося пашырыць радавод Пушкіных яшчэ на два пакаленьні.
Усё часьцей удзельнікам пратэстаў 2020 года прызначаюць «хатнюю хімію». Ці нашмат гэтае пакараньне мякчэйшае за рэальную калёнію, Свабода высьвятляла з самімі «хімікамі» і юрыстамі.
У Жэнэве пачаліся міжнародныя кансультацыі аб заключэньні юрыдычна абавязковага міжнароднага пагадненьня па барацьбе з забруджваньнем навакольнага асяродзьдзя плястыкам. Калі не прыняць тэрміновых захадаў, то, паводле ААН, да 2060 году аб’ёмы плястыкавых адкідаў патрояцца.
Ніякіх падрабязнасьцяў аб сустрэчы адразу па яе завяршэньні бакі не паведамілі, прэс-канфэрэнцыі па выніках не было.
У Міністэрстве культуры Беларусі падлічылі, што 1390 абітурыентаў хацелі атрымаць вышэйшую адукацыю за кошт дзяржаўнага бюджэту ў вышэйшых навучальных установах культуры і мастацтва.
Філёзафка Тацяна Шчытцова, аўтарка новай кнігі «Салідарнасьць узрушаных», тлумачыць, якія новыя якасьці набыло беларускае грамадзтва ў 2020 годзе, актуалізуе панятак «дэкалянізацыя» і дае свой адказ на пытаньне, ці пацярпела паразу беларуская рэвалюцыя.
Кабінэт Міністраў Украіны ўхваліў праект закону аб спыненьні дзеяньня, выхад і дэнансацыю міжнародных дагавораў Украіны, падпісаных з урадамі Расеі, Беларусі і ў рамках Садружнасьці незалежных дзяржаў.
Пра навацыі расказаў на прэс-канфэрэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры начальнік галоўнага ўпраўленьня ДАІ Дзьмітры Ротчанкаў.
Судзьдзя Батумскага гарадзкога суду Ніно Сахэлашвілі абвясьціла вырак журналістцы, заснавальніцы і дырэктарцы выдавецтва «Батумэлебі» Мзіі Амаглабэлі: яе пакаралі двума гадамі пазбаўленьня волі.
Наўроцкі перамог на прэзыдэнцкіх выбарах у чэрвені 2025 году зь невялікай перавагай над прадстаўніком «Грамадзянскай плятформы» Рафалам Тшаскоўскім.
Міністры абароны і замежных справаў Літвы зьвярнуліся да хаўрусьнікаў у NATO з просьбай разьмясьціць на літоўскай тэрыторыі сыстэмы абароны ад бесьпілётнікаў пасьля выяўленьня выбухоўкі ў дроне, які заляцеў зь Беларусі.
Цэнтральная выбарчая камісія Босьніі і Герцагавіны на сваім пасяджэньні ў Сараеве ўхваліла рашэньне адклікаць мандат прэзыдэнта Рэспублікі Сэрбскай Міларада Додзіка пасьля пацьверджаньня канчатковага выраку Судом Босьніі і Герцагавіны.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 8 жніўня ў Белым доме прыме прэзыдэнта Азэрбайджану Ільхама Аліева і прэм’ер-міністра Армэніі Нікола Пашыньяна.
Кампанія Cloudflare абвінаваціла Perplexity у абыходзе забаронаў на збор зьвестак.
У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі аб прыбыцьці першага эшалёну з расейскімі вайскоўцамі і вайсковай тэхнікай для ўдзелу ў супольных з Расеяй вучэньнях «Захад-2025».
У Паветраных сілах Украіны паведамілі, што ў ноч на 6 жніўня расейскія войскі атакавалі мірныя ўкраінскія гарады 45 ударнымі дронамі, зь якіх 36 удалося зьбіць, а 9 пацэлілі ў тры лякацыі.
Вучэньні будуць працягвацца да 30 жніўня.
Фабрыка — найбуйнейшы ў Эўропе вытворца штучнага і ваўнянага футра на трыкатажнай аснове.
6 жніўня 1965 года нарадзіўся Алесь Пушкін, беларускі мастак, палітвязень. У 2022 годзе мастаку прысудзілі 5 год турмы за партрэт антысавецкага падпольшчыка Аўгена Жыхара. У ліпені 2023 Алесь Пушкін памёр у гарадзенскім шпіталі, куды яго прывезьлі ў непрытомным стане пад канвоем з турмы.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што далейшае зьніжэньне цэнаў на нафту можа прымусіць Расею спыніць вайну супраць Украіны.
5 жніўня Генпракуратура Літвы паведаміла, што дрон, які заляцеў зь Беларусі, праляцеў над Вільняй і ўпаў на палігоне за сто кілямэтраў ад мяжы, меў 2 кг выбуховага зараду.
Урад Румыніі афіцыйна паведаміў аб сьмерці ва ўзросьце 95 гадоў экс-прэзыдэнта Іёна Іліеску, які ўзначаліў краіну пасьля зрынаньня рэжыму Нікаляе Чаўшэску.
Паводле падпісанага 4 жніўня ўказу № 295, з 1 верасьня ў Беларусі самакаты, манаколы і іншыя сродкі пэрсанальнай мабільнасьці павінны рухацца на ходніках не хутчэй за 10 км/г. Па роварных дарожках — да 25 км/г.
Для беларускіх і расейскіх спартоўцаў ва ўмовах санкцый сталі пазытывам магчымасьці трэніравацца адзін у аднаго, і яны гэтымі магчымасьцямі карыстаюцца. Такое меркаваньне выказала двухразовая алімпійская чэмпіёнка, вясьлярка Кацярына Карстэн на сустрэчы спартоўцаў Беларусі і Расіі ў Берасьці.
У заяве Міністэрстве замежных спраў Беларусь гаворыцца, што 9–10 жніўня ў Варшаве, на плошчы імя Пілсудзкага, а таксама ў Варшаўскім унівэрсытэце пройдзе мерапрыемства, мэта якога – «нанясеньне шкоды Рэспубліцы Беларусь».
Праваабарончая арганізацыя Amnesty International апублікавала аналіз «Пастаянная часовая сытуацыя. Прававое становішча грамадзян Беларусі ў Польшчы і Эўрапейскім Зьвязе ў сьвятле рэпрэсіўнай палітыкі супраць грамадзянскай супольнасьці і эмігрантаў».
Улады анэксаванага Крыму заявілі, што будуць веерна адключаць мабільны інтэрнэт на некалькі гадзін ці дзён. Гэта робіцца дзеля таго, каб перадухіліць напады бесьпілётных лятальных апаратаў.
Арганізацыя «Паспалітае рушэньне», створанае ў верасьні 2022 году пад эгідай прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэта ў пытаньнях абароны і нацыянальнай бясьпекі Валера Сахашчыка, паведаміла аб спыненьні сваёй дзейнасьці.
У ноч на 4 жніўня ў Рэчыцы (Гомельская вобласьць) улады праводзілі эвакуацыю жыхароў будынкаў у прыватным сэктары ў раёне метызнага заводу праз бесьпілётнік, які ўпаў.
Загрузіць яшчэ