Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр былы прэзыдэнт Румыніі, які кіраваў пасьля Чаўшэску


Іён Іліеску
Іён Іліеску

Урад Румыніі афіцыйна паведаміў аб сьмерці ва ўзросьце 95 гадоў экс-прэзыдэнта Іёна Іліеску, які ўзначаліў краіну пасьля зрынаньня рэжыму Нікаляе Чаўшэску.

Два месяцы таму ў яго выявілі рак лёгкіх. У мэдычным цэнтры Іліеску правёў 57 дзён.

Іліеску набыў шырокую папулярнасьць пасьля паўстаньня супраць дыктатара Нікаляе Чаўшэску, які быў зрынуты і пакараны сьмерцю ў сьнежні 1989 году. Але сотні людзей загінулі падчас пераходу ўлады, і супернікі Іліеску абвінавацілі яго ў крадзяжы рэвалюцыі ў народу.

Крытыкі ў краіне і за мяжой абвінавацілі Іліеску, які пайшоў у адстаўку ў 2004 годзе, і іншых вядучых палітыкаў у спробе блякаваць рэформы і абараніць палітычную спадчыну і кіроўную эліту камуністычнай сыстэмы.

У 2019 годзе ён быў афіцыйна абвінавачаны ў злачынствах супраць чалавечнасьці падчас антыкамуністычнай рэвалюцыі 1989 году. Дату суду так і не прызначылі, сам Іліеску заўсёды адкідаў усе абвінавачаньні.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG