«Ня трэба тут казаць пра тое, што Пуцін бамбіць мірных. А што, Зяленскі разьбіраецца ў тым, куды паляціць бесьпілётнік і іншае? Яны на нашу тэрыторыю то з аднаго, то зь іншага боку залятаюць, недзе ўжо з паўсотні зафіксавалі», — сказаў Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію журналісту выданьня Time Сайману Шустэру.
«Пуцін не крыважэрны. Як бы вы яго не апісвалі там, у Амэрыцы... Ён ведае, што такое сям’я, дзеці... і малаціць там па мірных... ну слухайце, вайна! Ёсьць інфармацыйна-псыхалягічныя апэрацыі, якім вы навучылі ўкраінцаў. Я ведаю, як Буча рабілася. Таму ня трэба тут казаць, што Пуцін там бамбіць мірнае... Давайце спынім біць ракетамі і бесьпілётнікамі па мірным, як вы кажаце, гарадам», — заявіў Лукашэнка.
«Казаць пра тое, што мірныя гарады, б’е па мірным насельніцтве Расея, а ўкраінцы такія пухнатыя, у белых пальчатках, — гэта несправядліва», — падкрэсьліў ён.
Аляксандар Лукашэнка падтрымаў расейскае ваеннае ўварваньне ва Ўкраіну ў лютым 2022 году і дазволіў дазволілі скарыстаць вайсковую інфраструктуру і паветраную прастору краіны для ўварваньня расейскай арміі і абстрэлаў мірных гарадоў Украіны, ахвярамі якіх сталі дзясяткі тысяч цывільных украінцаў.
Расейскія войскі рэгулярна абстрэльваюць Украіну з розных відаў узбраеньня — ударнымі дронамі, ракетамі, кіраванымі авіябомбамі.
Кіраўніцтва Расеі зьняпраўджвае тое, што расейская армія наносіць мэтанакіраваныя ўдары па цывільнай інфраструктуры і мірным насельніцтве.
Украінская ўлада і міжнародныя арганізацыі кваліфікуюць гэтыя ўдары як ваенныя злачынствы Расейскай Фэдэрацыі і пераконваюць, што яны маюць мэтанакіраваны характар.
Форум