«Паводле папярэдніх зьвестак, група зь пяці беларускіх турыстаў сплаўлялася па рацэ. У чоўне знаходзілася сямейная пара. Жанчына ўпала за борт, муж спрабаваў выратаваць яе і скочыў у ваду, але, на жаль, выратаваць яе не ўдалося. Мужчына самастойна выбраўся на бераг. Іншыя сябры групы не пацярпелі. Група застаецца на месцы пад назіраньнем ратаўнікоў», — паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА з спасылкай на прэсавую службу МЗС Беларусі.
Цела загінулай плянуюць эвакуаваць цягам 36 гадзін.
Здарэньне адбылося ў месцы зьліцьця ракі Кітой і яе прытоку Білюты. Адмыслоўцы лічаць сплаў па Кітоі вельмі складаным, некаторыя перашкоды на рацэ маюць найвышэйшую катэгорыю складанасьці.
Форум