Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь знайшла замежнага партнэра ў галіне штучнага інтэлекту. Што вядома


Акадэмія навук Беларусі. Ілюстрацыйнае фота
Акадэмія навук Беларусі. Ілюстрацыйнае фота

Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі будзе супрацоўнічаць з двума навуковымі інстытутамі Кітаю — Інстытутам аўтаматызацыі і І Інстытутам штучнага інтэлекту, оптыкі і электронікі Паўночна-Заходняга політэхнічнага ўнівэрсытэту Кітаю.

Як паведамляецца ў Telegram-канале Нацыянальнай акадэміі навук, адпаведны мэмарандум падпісалі 7 жніўня.

«Супраца ахоплівае шырокі спэктар прыярытэтных кірункаў: штучны інтэлект, супэркампутарныя тэхналёгіі, робататэхніка, кампутарны зрок, біямэдычная інфарматыка і іншае», — адзначаецца ў паведамленьні.

Сёлета ў красавіку разьвіцьцё штучнага інтэлекту ўключылі ў прыярытэтныя кірункі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасьці ў Беларусі на 2026–2030 гады.

Цяпер спэцыялісты ў сфэры дзяржаўнага стандарту распрацоўваюць мэтады рэгуляваньня штучнага інтэлекту і адпаведныя праекты законаў.

У той жа час тэхналёгіі штучнага інтэлекту ўжо прымяняюцца ў шэрагу эканамічных і мэдычных сфэраў Беларусі.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG