Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская праваслаўная царква вярнула ў лягатып згадку пра прыналежнасьць да РПЦ


Зьмены ў подпісе на сайце Беларускай праваслаўнай царквы
Зьмены ў подпісе на сайце Беларускай праваслаўнай царквы

У назьве зноў зьявіліся словы «Маскоўскі патрыярхат».

Зьмену лягатыпу царквы заўважыла ініцыятыва «Хрысьціянская візія».

Гэта адбылося пасьля таго, як Сынод РПЦ заявіў Менску, што ўсе назвы залежных цэркваў павінны зьмяшчаць фармулёўкі «Расейскай праваслаўнай царквы» або «Маскоўскага патрыярхату». Гэта адбылося на паседжаньні ў ліпені.

Пэўны час у Беларусі ўжывалі фармулёўку «Беларуская праваслаўная царква» бяз згадкі Маскоўскага патрыярхату.

Пры гэтым «Беларуская праваслаўная царква» цяпер напісана ў дужках, як дадатак.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG