Ордэнам «За мужнасьць» трэцяй ступені прэзыдэнт Украіны пасьмяротна ўзнагародзіў беларускую добраахвотніцу Марыю Зайцаву, якая загінула сёлета 17 студзеня пад Пакроўскам ва Ўкраіне.
Марыя ўдзельнічала ў пратэстах 2020 году, 9 жніўня яе параніла шумавой гранатай у Менску каля стэлы. Тады ёй зрабілі некалькі апэрацый у Беларусі, а пасьля вывезьлі на лячэньне ў Чэхію.
Пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны яна далучылася да абаронцаў Украіны.
16 студзеня, напярэдадні гібелі, Марыі споўнілася 24 гады. Яе пахавалі ў Кіеве.
Сёлета ў лютым Аб’яднаны пераходны кабінэт пасьмяротна ўзнагародзіў беларуску мэдалём «Гонар і годнасьць».
У сакавіку 2025 году Рада Беларускай Народнай Рэспублікай пасьмяротна ўзнагародзіла Марыю Зайцаву Ордэнам Жалезнага рыцара.
Ордэн «За мужнасьць», якія мае тры ступені — дзяржаўная ўзнагарода Украіны, якой адзначаюць вайскоўцаў, супрацоўнікаў праваахоўных органаў і іншых асобаў за асабістую мужнасьць і гераізм пры выратаваньні людзей, у барацьбе з злачыннасьцю, а таксама ў іншых выпадках пры выкананьні вайсковага, службовага або грамадзянскага абавязку ва ўмовах, зьвязаных з рызыкай для жыцьця.
Форум